У Азербайджане сёння - Дзень Рэспублікі

28 мая 2015
Адзначаюць яго з 1992 года. З дзяржаўным святам лідара Ільхама Аліева і народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік нашай дзяржавы выказаў перакананасць, што сумесныя дзеянні па рэалізацыі значнага патэнцыялу беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння - годны прыклад супрацоўніцтва ў духу традыцый сяброўства і добрасуседства.