Працэс пройдзе паэтапна і прадоўжыцца да 2027 года. Мера звязана з тым, што людзі, якія працуюць, не могуць утрымліваць пенсіянераў з-за старэння насельніцтва. Эканамісты лічаць сітуацыю стабільнай, калі колькасць працоўных у тры разы перавышае колькасць пенсіянераў. У Азербайджане гэтыя суадносіны паўтара да аднаго, і колькасць пенсіянераў працягвае расці. Адзначым, мінімальная пенсія ў краіне - каля 64-х долараў. З будучага года павышэнне пенсіённага ўзросту пачнецца і ў Казахстане.
У Азербайджане павысяць пенсіённы ўзрост да 65-ці гадоў
2 мая 2017













