У Азербайджане падвялі вынікі прэзідэнцкіх выбараў

19 октября 2013

У Азербайджане падвялі канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Пераканаўчую перамогу на іх, як сведчылі і папярэднія вынікі галасавання, атрымаў Ільхам Аліеў. Гэта ўжо трэці прэзідэнцкі тэрмін 51-гадовага палітыка і прадоўжыцца ён пяць гадоў. Сёння ж адбылася інаўгурацыя перавыбранага кіраўніка дзяржавы. Цырымонія прайшла ў Баку ў будынку парламента. На выбарах, якія адбыліся 9 кастрычніка, Аліеў перамог з вялікім адрывам - ён атрымаў амаль 85% галасоў.