У Азербайджане аб'яўлена жалоба па ахвярах пажару на марской нафтаплатформе

6 декабря 2015

У пятніцу моцны шторм у Каспійскім моры пашкодзіў падводны газаправод высокага ціску, што і прывяло да ўзгарання. Два чалавекі загінулі, 29 лічацца прапаўшымі без весткі. Іх пошукі вядуцца з дапамогай верталётаў, суднаў МНС і пагранслужбы. Да выратавальных работ сёння падключацца і вадалазы. З агню ўдалося выратаваць 32 нафтавікі. У прычынах надзвычайнага здарэння разбіраецца дзяржкамісія.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, а таксама родным і блізкім загінуўшых.