У аўтакатастрофе ў ЗША загінуў зорка Галівуда - 40-гадовы Пол Уокер

1 декабря 2013
Амерыканскі акцёр, вядомы па серыі фільмаў Фарсаж, трапіў у ДТЗ у горадзе Санта-Кларыта. Ён прыехаў сюды ўдзельнічаць у аўташоу, мэтай якога быў збор сродкаў для дапамогі пацярпелым ад тайфуна на Філіпінах. За рулём аўтамабіля быў яго сябар. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем і страціў кантроль над машынай. Хуткаснае аўто ўрэзалася ў дрэва і загарэлася. Акцёр і яго сябар загінулі.