У аўстрыйскай сталіцы завяршыліся чатырохбаковыя перамовы па Сірыі

23 октября 2015

На сустрэчы Міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова і кіраўніка Дэярждэпа ЗША Джона Керы абмяркоўвалі ход антытэрарыстычнай аперацыі ў Сірыі і перспектывы палітычнага ўрэгулявання. Пазней да дыскусіі далучыліся прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі і Турцыі, ключавых дзяржаў рэгіёна, што прымаюць актыўны ўдзел у канфлікце ў арабскай рэспубліцы. Сірыя - не адзіная тэма для перамоў у Вене. Сёння таксама пройдзе пасяджэнне блізкаўсходняга квартэта пасрэднікаў у фармаце Расія - ЗША - ЕС і ААН. Палесціна-ізраільскі канфлікт можа разгарэцца з новай сілай. Каб не дапусціць чарговых успышак насілля, неабходны сур'ёзныя дыпламатычныя намаганні, мяркуюць эксперты.