У аўстрыйскім горадзе Грац цягнік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам на чыгуначным пераездзе

18 сентября 2018
Загінуў адзін чалавек - гэта вадзіцель аўтобуса, 11 пасажыраў атрымалі раненні. Іх даставілі ў бальніцы. У цягніку ніхто не пацярпеў. На месцы надзвычайнага здарэння працуюць экстранныя службы. Акалічнасці аварыі высвятляюцца.