У Аўстрыі ў выніку перастрэлкі загінулі 4 чалавекі

17 сентября 2013

У Аўстрыі ў выніку перастрэлкі браканьера з паліцыяй і службай выратавання загінулі 4 чалавекі. Адбылося гэта мінулай ноччу ў лесе побач з горадам Мельк. Мужчына, які ўцёк з месца злачынства на аўтамабілі, забарыкадыраваўся ў двары свайго дома. У дадзены момант там знаходзіцца паліцэйскі спецназ. Не выключана, што злачынец можа ўтрымліваць у заложніках паліцэйскага. Паводле звестак аўстрыйскіх СМІ, у доме могуць знаходзіцца і двое яго дзяцей. Злачынцу меркавана 55 гадоў, і раней праблем з законам ён не меў.