Урадавы крызіс у Аўстрыі абвешчаны завершаным. Прэзідэнт краіны сёння прывядзе да прысягі новага канцлера - Шаленберга. Нагадаем, самы малады прэм'ер краіны Себасцьян Курц на фоне абвінавачанняў у карупцыі падаў у адстаўку, прапанаваўшы ў якасці пераемніка цяперашняга кіраўніка МЗС. Адзначым, Курц да 35 гадоў ужо двойчы пабываў канцлерам. У 2019-м ён падаў у адстаўку пасля публікацыі скандальнага відэазапісу з удзелам віцэ-канцлера Штрахе, але ўжо восенню таго ж года выйграў выбары і вярнуў сабе вышэйшую кіруючую пасаду. На гэты раз Курц хоць і падаў у адстаўку, усе абвінавачанні адпрэчвае. Нагадаем, палітыка і яго найбліжэйшае асяроддзе падазраюць у растраце бюджэтных сродкаў на апытанні грамадскай думкі і на публікацыі ў СМІ станоўчых водгукаў аб кіруючай партыі. Курц працягне працу ў якасці дэпутата парламента, а значыць, будзе мець недатыкальнасць.
У Аўстрыі сёння абвесцяць новага канцлера
11 октября 2021













