У Аўстрыі з гэтага дня забаронена насіць паранджу, бурку або нікаб

1 октября 2017

Пад забарону трапілі таксама маскі (выключэнне толькі для медыцынскіх) і шалікі, якія хаваюць твар. Парушальнікам, у тым ліку турыстам, пагражае штраф - 150 еўра. Абмежаванні абяцаюць здымаць падчас маскарадаў. Новы закон, па словах уладаў, павінен садзейнічаць інтэграцыі мігрантаў з краін Блізкага Усходу ў аўстрыйскае грамадства. Такія меры ўжо дзейнічаюць у Францыі, Бельгіі, Балгарыі.