У Аўстрыі здарыўся ўрадавы крызіс

19 мая 2019

Прычынай стаў скандал з Хайнцам-Крысціянам Штрахэ, які падаў у адстаўку з пасады віцэ-канцлера. Мясцовая прэса абвінаваціла яго ў карупцыі. Канцлер Себасцьян Курц ужо заявіў, што прыпыніць працу ўрада і прапануе прэзідэнту краіны прызначыць датэрміновыя парламенцкія выбары, паколькі пасля сыходу Штрахэ кіруючая кааліцыя з удзелам узначаленай ім Партыі свабоды становіцца недзеяздольнай. Дакладная дата датэрміновых выбараў не паведамляецца.