У Аўстрыі праходзяць выбары прэзідэнта

4 декабря 2016

За імі з трывогай сочаць у Еўрапейскім саюзе. Калі перамогу атрымае прадстаўнік партыі "Свабода" Норберт Хофер, то ён будзе першым з часоў Другой сусветнай вайны вельмі правым лідарам краіны ў складзе ЕС. Вынікі аўстрыйскага галасавання, без сумнення, стануць своеасаблівым барометрам папулярнасці еўраскептыкаў, гавораць палітолагі. У будучым годзе выбары пройдуць у Германіі, Францыі і Нідэрландах. І ў кожнай з гэтых краін зараз папулярнасць набіраюць партыі, якія выступаюць супраць палітычнага мейнстрыму. Усе яны без выключэння займаюць і жорсткую антыміграцыйную палітыку.