У Аўстрыі пасля ўрадавага крызісу праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары. Сваіх кандыдатаў вылучылі 13 партый і палітычных рухаў. Фаварытам з'яўляецца кансерватыўная Аўстрыйская народная партыя на чале з былым канцлерам Себасцьянам Курцам. Згодна з прагнозамі, яе лідар верне сабе пасаду канцлера. Пры гэтым, як паказваюць апытанні, Народнай партыі не хопіць галасоў, каб атрымаць большасць, таму прыйдзецца фарміраваць кааліцыю. Напружаная барацьба разгорнецца за другое і трэцяе месцы паміж сацыял-дэмакратамі і правымі. Папярэднія вынікі выбараў падвядуць ужо гэтым вечарам.













