У Аўстрыі адбылася ўцечка кіслаты на заводзе па вытворчасці крухмалу

13 декабря 2017

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне ў Аўстрыі. Уцечка кіслаты на заводзе па вытворчасці крухмалу. Пацярпелі каля 40 чалавек, яшчэ каля двух сотняў былі эвакуіраваныя. Адзначаецца, што ўцечка газападобнага хлору пагрозы насельніцтву не нясе. На месца здарэння прыбылі машыны пажарнай аховы.

Раней на газаразмеркавальнай станцыі ў Аўстрыі праз тэхнічны збой адбыўся выбух. 18 чалавек атрымалі раненні, адзін загінуў. Транзіт газу адноўлены. Расследаванне працягваецца.