У Аўстрыі цалкам аднавілі транзіт расійскага газу ў Еўропу

13 декабря 2017

На тэрмінале завода ў Баўмгартэне напярэдадні адбыўся выбух. Яго прычынай стаў збой у адным з фільтраў. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 20 супрацоўнікаў шпіталізаваныя. Урон інфраструктуры газавай станцыі дагэтуль падлічваюць. З-за аварыі транзіт газу быў спынены ў Італію, Славенію і Венгрыю.