У Аўстрыі выкралі 20 тон шакаладу

23 ноября 2019
Крадзеж года! У Аўстрыі невядомы выкраў 20 тон шакаладу агульным коштам 50 000 еўра! Паводле дамовы шакалад у Бельгію перавозіў чэшскі падрадчык. Грузчыкі фабрыкі пагрузілі тавар у фуру, не падазраючы аб махлярстве. Пазней аказалася, што вадзіцель чэшскага грузавіка выкарыстаў падробленыя дакументы і нумары. Зламысніка шукаюць.