У аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс увялі надзвычайнае становішча

21 Кастрычніка 2013

Жыхары аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс пакідаюць свае дамы. Тут, пасля таго як учора праз лясныя пажары ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі, пачалася масавая эвакуацыя. Полымя працягвае знішчаць гарады вакол Сіднея. Пры тушэнні загінуў адзін чалавек. Зладзіцца са стыхіяй пакуль не атрымліваецца, сітуацыя ўскладняецца тым, што ў найбліжэйшыя дні ў Аўстраліі чакаецца гарачае і ветранае надвор'е. Такога пажару ў краіне не было ўжо 40 гадоў.