У аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс бушуюць лясныя пажары

18 октября 2013

Свае дамы вымушаныя пакінуць некалькі тысяч жыхароў аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс. У рэгіёне бушуюць моцныя лясныя пажары - усяго каля ста ачагоў узгаранняў. Агнём ужо знішчана больш чым 200 дамоў. У гарадку Спрынгвуд, што за 60 кіламетраў на захад ад Сіднея, згарэлі 40 пабудоў. Інфармацыі наконт ахвяр пакуль не паступала. Сітуацыю пагаршае моцны вецер і спякота.