У Аўстраліі зафіксаваны абсалютны тэмпературны рэкорд - плюс 46

18 января 2013
У штаце Новы Паўднёвы Уэльс бушуюць каля 90 пажараў. Самая моцная агнявая стыхія ахапіла раён, што недалёка ад Сіднэя. Пажар знішчыў амаль 46 тысяч гектараў лесу і больш як 50 дамоў. Аднак, паводле прагнозаў сіноптыкаў ужо заўтра ў Сіднэі тэмпература панізіцца да плюс 23.