У Аўстраліі затрымалі падлетка, які ўтыкаў іголкі ў клубніцы

20 Верасня 2018

Ён расказаў, што рабіў гэта жартам, пераймаючы дзеянні сапраўдных злачынцаў. Выйсці на іх след паліцыі пакуль не ўдалося. За злаўленне аб'яўлена ўзнагарода - 100 тысяч долараў. На мінулым тыдні іголкі знайшлі ў клубніцах у штаце Квінслед. Партыі ягад канфіскавалі з магазінаў. Аднак іголкі і шпількі сталі знаходзіць у яблыках, бананах і клубніцах па ўсёй краіне. Улады Аўстраліі плануюць увесці пакаранне да 15 гадоў турмы за такое пашкоджанне прадуктаў.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя