У Аўстраліі ў супермаркеце адбыўся выбух

3 февраля 2015

Тэрміновыя навіны прыходзяць з Аўстраліі. У супермаркеце горада Перт адбыўся выбух. Адзін чалавек загінуў, 9 параненыя. Паводле слоў урачоў, трое знаходзяцца ў крытычным стане. Адразу пасля выбуху ў гандлёвым цэнтры пачаўся пажар. У ліквідацыі агню задзейнічалі 10 пажарных брыгад. Версію тэракта мясцовыя ўлады зараз не пацвярджаюць. Паводле слоў відавочцаў, выбух адбыўся ў трансфарматарнай будцы.