У Аўстраліі звольнілі віцэ-прэм'ер-міністра Барнабі Джойса праз падвойнае грамадзянства

27 октября 2017

У Аўстраліі звольнілі віцэ-прэм'ер-міністра Барнабі Джойса і яшчэ трох сенатараў праз падвойнае грамадзянства. У віцэ-прэм'ера выявілася два пашпарты: аўстралійскі і новазеландскі. Паводле яго слоў, другое грамадзянства яму дасталася пасля смерці бацькі. У Вярхоўным судзе Аўстраліі адзначылі, што паводле канстытуцыі краіны грамадзяне, якія маюць падвойнае грамадзянства, не могуць быць абраныя ва ўрад. Згодна з рашэннем суда будуць праведзеныя дадатковыя выбары.