У Аўстраліі працягваюць гарэць лясы

6 декабря 2019
Агонь ужо знішчыў больш як 680 дамоў у штаце Новы Паўднёвы Уэльс. Там зараз налічваюць 125 ачагоў узгаранняў. З заўтрашняга дня ўлады ўводзяць поўную забарону на развядзенне агню ў 7 рэгіёнах Новага Паўднёвага Уэльса, у тым ліку прыгарадзе Сіднея. На гэты момант барацьбу з полымем вядуць амаль 3 тысячы пажарнікаў. Працу ўскладняе засушлівае надвор'е і моцны вецер.