У Аўстраліі пасярод дарогі знайшлі мёртвую акулу

31 марта 2017

У Аўстраліі пасля моцнага цыклону "Дэбі" на дарозе знайшлі мёртвую акулу. Яе вынесла непагаддзю за 20 кіламетраў ад акіяна. Спецыялісты не выключаюць, што шторм мог выкінуць на бераг і іншых небяспечных насельнікаў марскіх глыбінь. Таму мясцовых грамадзян папрасілі быць акуратнымі.

У аўстралійскім штаце Квінсленд непагаддзю была пашкоджана тэлефонная сувязь. Аэрапорты адмянялі авіярэйсы. Шматлікія дамы засталіся без электрычнасці, а аўстралійскі прэм'ер-міністр Малкалм Тэрнбул аб’явіў аб увядзенні ў дзеянне ў штаце федэральнага плана працы ва ўмовах прыродных катастроф.