У Аўстраліі пагалоўе каал аднаўляецца пасля леташніх пажараў

7 мая 2020
Заолагі Аўстраліі паведамляюць, што каалы вяртаюцца ў месцы свайго пасялення і пагалоўе іх імкліва расце. У выніку леташніх пажараў краіна-кантынент страціла мільярд жывёлін усіх відаў. Адных каал загінула каля 10 000. Дарэчы, У Новым Паўднёвым Уэльсе іх колькасць ужо амаль роўная дакрызіснай.