У Аўстраліі пабіты сусветны рэкорд па ліку калядных агнёў на доме

25 ноября 2013

Сям'я са сталічнай Канберы ўпрыгожыла свой асабняк больш чым паўмільёнам святочных мігатлівых лямпачак. Рэкорд сям'і Рычардсаў быў афіцыйна пацверджаны прадстаўніком Кнігі рэкордаў Гінэса, які налічыў на асабняку 502 165 агеньчыкаў. Дарэчы, Рычардсы ўжо траплялі ў Кнігу рэкордаў Гінэса ў 2001 годзе, упрыгожыўшы свой дом больш чым 300 тысячамі рознакаляровых лямпачак, аднак летась іх рэкорд пабіла сям'я з Нью-Ёрка. Як заявілі Рычардсы, іх дом будзе ў найбліжэйшы час адчынены для платнага наведвання ўсімі жадаючымі. Сабраныя грошы пойдуць на дабрачыннасць.