У Аўстраліі ад пажараў гінуць каалы

20 ноября 2019
У Аўстраліі па-ранейшаму не могуць патушыць лясныя пажары. Смог ахутаў тэрыторыю працягласцю 150 кіламетраў, затыхаюцца ад дыму нават у Сіднеі. Занепакоеныя заолагі - у лясах Аўстраліі гінуць сотні каал. Падчас пажараў і без таго рэдкія жывёлы не ратуюцца ўцёкамі, а, наадварот залазяць як мага вышэй на дрэвы, пазбаўляючы сябе ўсіх шанцаў на выжыванне.
Ратаваць жывёл кідаюцца, нават рызыкуючы сваім уласным здароўем. Гэтыя кадры нікога не пакінуць абыякавымі - жыхарка Аўстраліі выносіць маленькага каалу з падпаленай тэрыторыі. Жывёліна моцна абгарэла і была напалохана. Ахінуўшы каалу ў сваю кашулю, жанчына напаіла і памыла малога вадой, пасля чаго адвезла ў клініку.