У Аўстраліі на гэтым тыдні паўстануць перад судом 5 чалавек

17 мая 2016

Іх падазраюць у планах перасекчы акіян на рыбацкай лодцы, каб уступіць у шэрагі радыкалаў з экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава" ў Сірыі. Мужчыны везлі лодку на легкавым аўтамабілі з Мельбурна ў Кэрнс - горад у штаце Квінсленд. Як адзначаюць улады Аўстраліі, каля 110-ці грамадзян краіны ваююць на баку "Ісламскай дзяржавы" ў блізкаўсходніх краінах.