У Аўстраліі магутныя ліўні справакавалі паводкі

12 марта 2018

Паўночны ўсход кантынента аб’яўлены зонай катастрофы. Дажджы не спыняюцца тут ужо пяць дзён. Адбылося разводдзе рэк. Шматлікія населеныя пункты затопленыя. Сіноптыкі паляпшэння надвор'я ў Аўстраліі пакуль не абяцаюць.