Да саміту Вялікай дваццаткі рыхтуюцца не толькі палітыкі, але і… жывёліны. У Аўстраліі, у запаведніку Брысбена, марудлівых звяркоў рыхтуюць да абдымкаў высокапастаўленых гасцей. Магчыма, вельмі хутка яны змогуць апынуцца ў руках Барака Абамы або Ангелы Меркель. Паводле слоў дырэктара запаведніка, сустрэча з кааламі - гэта неабходны пункт праграмы пры наведванні Аўстраліі. У Брысбене іх больш за сто асобін. І шматлікія з іх ужо ведаюць, што такое пасядзець на сусветных знакамітасцях. Сярод іншых, іх ужо абдымалі тэнісіст Федэрэр, акцёр Траволта, а таксама спявачка Мэрая Кэры. Аб тым, ці падабаецца самім жывёлінам такая традыцыя, зразумела, не паведамляецца.














