У Аўстраліі арыштавана школьніца і яе прыяцель за адпраўку грошай баевікам ІДІЛ

22 марта 2016

У Аўстраліі арыштавана 16-гадовая школьніца і яе 20-гадовы прыяцель за збор і адпраўку грошай баевікам ІДІЛ. Аперацыя праходзіла ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс. Мясцовыя паліцэйскія ўстанавілі, што дзяўчына праз Інтэрнэт пазнаёмілася з экстрэмістамі, пасля чаго пры дапамозе свайго сябра пачала збор сродкаў. Маладым людзям пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 25 гадоў. Аўстралійскія праваахоўнікі адзначаюць тэндэнцыю: усё больш падлеткаў пачынаюць захапляцца экстрэмізмам. Так, у снежні мінулага года 5 чалавек, уключаючы 15-гадовага школьніка, былі арыштаваныя ў Сіднеі за падрыхтоўку выбухаў урадавых будынкаў, а ў студзені ў поле зроку паліцыі трапіў падлетак, які планаваў тэракт падчас святкавання Дня ветэранаў у Мельбурне.