У Аўстраліі акула адкусіла нагу сёрфінгісту

31 марта 2016

Драпежная рыба напала на маладога чалавека за 100 метраў ад берага. Юнака, які знепрытомнеў, выцягнуў на сушу іншы сёрфінгіст. Параненага даставілі ў бальніцу, яму зрабілі аперацыю. Спецыялісты мяркуюць, што гэта была вялікая белая акула, якая любіць паляваць на змярканні. Пляж горада Кіяма закрылі на суткі.