У Атлантычным акіяне сфарміраваўся новы трапічны ўраган "Ніколь"

13 октября 2016

Сёння ўначы ён узмацніўся да небяспечнай - трэцяй - катэгорыі. Гэтымі хвілінамі ён знаходзіцца за 300 кіламетраў да поўдня ад Бярмудскіх астравоў. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры дасягае 185 кіламетраў за гадзіну. Сіноптыкі гавораць, што ў найбліжэйшы час ураган паверне на паўночны ўсход і пойдзе на ўзмацненне. Сёння "Ніколь" пройдзе над Бярмудскімі астравамі.