У Астане ўжо хутка можа прагучаць выніковая заява па Сірыі

24 января 2017

Сусветная дыпламатыя ў чаканні. У Астане праз некалькі гадзін можа прагучаць выніковая заява па Сірыі. У ёй удзельнікі сямібаковых перамоў павінны прапісаць абавязацельствы Дамаска і апазіцыі па забеспячэнні перамір'я і барацьбе з тэрарызмам, перш за ўсё супраць "Ісламскай дзяржавы" і "Джабхат ан-Нусра". Адзначым, кіраўніцтва і апазіцыя Сірыі аказаліся за адным сталом упершыню з пачатку канфлікту. На сустрэчы прысутнічаюць таксама дэлегаты Расіі, Турцыі, Ірана, ЗША і ААН.