У Астане сёння прадоўжацца перамовы па Сірыі

15 мая 2018

Расія, Іран, Турцыя, сірыйскія бакі, у тым ліку прадстаўнікі ўзброенай апазіцыі, а таксама каманда спецпасланніка Генсакратара ААН Стафана дэ Містуры правядуць пленарнае пасяджэнне. Будзе разгледжаны стан спраў у зонах дээскалацыі і шляхі стабілізацыі сітуацыі. Па выніку ўдзельнікі ўзгодняць сумеснае камюніке.