У Астане праходзіць новы раўнд перамоў па Сірыі

3 мая 2017

На двухдзённую сустрэчу ў закрытым фармаце прыбылі ўсе ўдзельнікі працэсу. Гэта дэлегацыі краін-гарантаў (Расія, Турцыя і Іран), прадстаўнікі ўрада Сірыі і ўзброеная апазіцыя, а таксама спецпасланнік Генсака ААН Стафан дэ Містура. ЗША ўпершыню ў якасці кіраўніка дэлегацыі накіравалі памочніка дзяржсакратара па справах Блізкага Усходу. Падчас дыскусій ключавое значэнне маюць пытанні, якія датычацца забеспячэння рэжыму спынення баявых дзеянняў, дастаўкі гуманітарных грузаў і стварэння ўмоў для палітычнага працэсу. На заўтра запланавана пленарнае пасяджэнне, па выніках якога адбудзецца прэс-канферэнцыя.