У Астане мужчына выратаваў дзіця, якое сарвалася з 10-га паверха

26 сентября 2018

Гэтыя кадры цудоўнага выратавання абляцелі ўвесь Інтэрнэт. У Астане мужчына злавіў 7-гадовае дзіця, якое сарвалася з 10-га пверха. Паводле яго слоў, ён пачуў крыкі, адчыніў акно, убачыў хлопчыка і паспеў падхапіць яго, калі той падаў уніз. Апынулася, што малы быў дома адзін, захацеў выйсці на вуліцу, але дзверы ў кватэры была зачыненыя, тады ён вырашыў выбрацца праз акно. Выразаў нажом адтуліну ў маскітнай сетцы, пачаў спускацца ўніз і павіс. Героем апынуўся 28-гадовы сусед знізу.