Ва ўсім свеце шэдэўры туркменскіх майстроў - дываны - славяцца сваёй прыгажосцю і якасцю. Учора ў Ашхабадзе адзначылі Дзень дывана, які лічыцца адным з нацыянальных сімвалаў. Традыцыйныя ўзоры змешчаныя на дзяржаўным флагу. Па арнаменце, зробленым на дыване, лёгка вызначыць, у якой частцы краіны ён быў вытканы.
Традыцыі і таямніцы найстаражытнейшага рамяства захоўваюцца ў Нацыянальным музеі дывана - адзіным у свеце. Тут сабраныя ўнікальныя тварэнні майстроў розных эпох, у тым ліку самы вялікі дыван ручной работы. Яго плошча - 300 квадратных метраў, і ён займае цэлую залу.














