У Арменіі сёння адбудзецца другі тур выбараў прэм'ер-міністра

8 мая 2018

Напярэдадні адзіны кандыдат Нікол Пашынян выступіў перад прыхільнікамі ў цэнтры Ерэвана. Сёння апоўдні Нацыянальны сход краіны пачне разгляд пытання абрання прэм'ер-міністра. Для перамогі Пашыняну неабходна набраць 53 галасы.