У Арменіі працягваюцца пратэсты

28 апреля 2018

Напярэдадні маштабныя акцыі прайшлі ў другім па велічыні горадзе краіны Гюмры. А на сёння запланаваны мітынгі ў Іджэване і Ванадзоры. Нагадаем, маніфестацыі ў Арменіі ідуць ужо трэці тыдзень. На іх фоне ў мінулы панядзелак падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра былы прэзідэнт краіны Серж Саргсян. Выбары новага кіраўнікі кабміна прызначаныя на 1 мая. У гэты ж дзень пройдзе і чарговая масавая дэманстрацыя ў сталіцы - Ерэване.