У Арменіі падводзяць вынікі пазачарговых парламенцкіх выбараў

10 декабря 2018

Яны адбыліся ўсяго праз паўтара года пасля папярэдніх. Паводле звестак ЦВК,  пасля падліку 90 % галасоў   лідзіруе перадвыбарны блок "Мой крок" выканонваючага абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. У яго – крыху  больш  за 70 % галасоў. На другім і трэцім месцы - партыі "Квітнеючая Арменія" і "Светлая Арменія". Ім атрымалася трапіць у парламент, пераадолеўшы 5-працэнтны бар'ер. Такім чынам, блок "Мой крок" атрымаў абсалютную большасць у парламенце і ўжо ў найбліжэйшы час сфарміруе ўрад.