У Аргенціну прыбыла каманда французскіх экспертаў

12 марта 2015

Яны прымуць удзел у расследаванні авіякатастрофы, ахвярамі якой сталі 10 чалавек, у тым ліку 8 французскіх грамадзян. Нагадаем, у панядзелак сутыкнуліся два верталёты. Прычыны пакуль застаюцца няяснымі. У Францыі гібель суайчыннікаў, сярод якіх вядомыя і папулярныя спартсмены, назвалі нацыянальнай трагедыяй. У Аргенціне яны павінны былі ўдзельнічаць у здымках забаўнай перадачы пра выжыванне ў дзікай прыродзе.