У Аргенціне працягваюць пошук пацярпелых ад паводак у горадзе Ла-Плата

5 апреля 2013

Дзясяткі чалавек пакуль лічацца прапаўшымі без вестак. Ахвяраў стыхіі больш за паўсотню - з іх шасцёра загінулі ў Буэнас-Айрэсе. Вялікая вада ўжо адступіла, і людзі пачалі вяртацца ў свае дамы. Атрымалася амаль цалкам аднавіць падачу электраэнергіі і водазабеспячэння. Сіноптыкі гавораць, што гэта самы магутны ўдар стыхіі за апошнія 100 гадоў. Урад аб'явіў трохдзённую жалобу па ахвярах паводкі.