У Антарктыдзе сабралі першы ўраджай свежай гародніны

7 апреля 2018

У самым халодным і ветраным месцы планеты біёлагі вырасцілі 18 агуркоў, 70 радысак і тры з паловай кілаграмы салаты без зямлі, дзённага святла і пестыцыдаў - у спецыяльнай цяпліцы нямецкай станцыі. Пры гэтым тэмпература за яе межамі была ніжэй за 20 градусаў марозу. Мэта праекта - дапамагчы ў будучыні астранаўтам вырошчваць свежую гародніну на іншых планетах.