У Анкары затрымалі больш за 50 чалавек

17 июня 2013

Усе арыштаваныя - актывісты антыўрадавых выступленняў. Учора ад натоўпу прыйшлося абараняць подступы да амерыканскага пасольства. Дэманстранты таксама спрабавалі сабрацца на адной з цэнтральных плошчаў і арганізаваць барыкады. Калі ў паліцэйскіх паляцелі камяні і бутэлькі, вартавыя парадку пачалі штурм. Не абышлося без сутыкненняў і ў Стамбуле. Тут цэнтрам баёў стала плошча Таксім. У ачапленне паляцелі камяні, таксама дэманстранты спрабавалі асляпіць паліцэйскіх лазерамі. У адказ пайшоў слёзатачывы газ і вадамёты.