У Амурскай вобласці Расіі спрабуюць справіцца з паводкай

9 августа 2013

У Амурскай вобласці Расіі спрабуюць справіцца з рэкорднай за апошнія 100 гадоў паводкай. Падтапіла больш за пяцьсот жылых дамоў. Таксама застаюцца затопленымі 16 участкаў дарог і тры аўтамабільныя масты. Улады эвакуіруюць людзей і спрабуюць справіцца з надзвычайнай сітуацыяй федэральнага значэння.


На гэты момант у Амурскай вобласці знаходзяцца амаль 10 000 ратавальнікаў і больш за паўтары тысячы адзінак тэхнікі. Калі вада пачне спадаць, невядома.