У амерыканскай Арызоне на федэральнай трасе адбылася буйная аварыя

30 октября 2013
Сутыкнуліся больш за 10 аўтамабіляў. Загінулі тры чалавекі, 12 шпіталяваныя. Прычынай ДТЗ, хутчэй за ўсё, стала пясчаная бура, праз якую ў раёне аварыі пагоршылася бачнасць. Сярод разбітых машын некалькі фур. На месцы працуюць аператыўныя службы, рух заблакіраваны.