Гэта ўжо другі выпадак за месяц, калі ўлады прымяняюць дадзены метад выканання вышэйшай меры пакарання. Дэвіда Эрла Мілера асудзілі за забойства разумова адсталай дзяўчыны. Ён чакаў смяротнай кары 36 гадоў - даўжэй усіх асуджаных у штаце. Яму быў 61 год. Апошні раз кара на электрычным крэсле прымянялася ў ЗША пяць гадоў назад.













