У амерыканскім штаце Каларада не могуць знайсці каля 600 жыхароў

15 сентября 2013
Горад працягвае змагацца з рэкорднай паводкай.
Вядома, не выключана, што многія з іх маглі эвакуіравацца самастойна. Пакуль у афіцыйным спісе загінуўшых - 5 чалавек. Паводле ацэнак улад, толькі акрузе Боўлдэр паводка прычыніла ўрон на суму 150 мільёнаў долараў. Пашкоджаныя дзясяткі мастоў і некалькі сотняў кіламетраў дарог. Прэзідэнт ЗША аб'явіў у Каларада рэжым надзвычайнага становішча. На сёння метэаролагі зноў прагназуюць моцныя ліўні.