НЗ у амерыканскім штаце Фларыда. Згарэла судна-казіно. Узгаранне ўзнікла ў машынным аддзяленні. Людзі, якія знаходзіліся на борце, а іх было 50, саскочылі ў ваду, каб выратавацца ад агню. Усім пасажырам атрымалася дабрацца да берага. Паведамляецца, што шпіталізавалі 15 чалавек, адзін з іх знаходзіцца ў крытычным стане. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.
У амерыканскім штаце Фларыда згарэла судна-казіно
15 января 2018













